Населенныя пункты

Натыкнуўся на сьпіс населенных пунктаў (вёсак і мястэчак) Тутэйшая Зямлі й вось, што атрымалася:
(ніжэй падаецца сьпіс вёсак, назва якіх суалносіцца з бортніцтвам)

Бортнікі сустракаюцца ў 11 выпадках:

1. Вялікія бортнікі - Магілёўская вобласьць, Бабруйскі раён.
2. Бортнікі - Віцебская вобласьсь, Глубоскі раён
3. Бортнікі - Віцебская вобласьць, Сеньненскі раён
4. Бортнікі - Гарадзенская вобласьць, Сьвіслацкі раён
5. Бортнікі - Менская вобласьць, Маладзечанскі раён
6. Бортнікі 1 - Віцебская вобласць, Бешэнковіцкі раён
7. Бортнікі 1 - Віцебская вобласць, Бешэнковіцкі раён
8. Бортнікі 2 - Віцебская вобласць, Бешэнковіцкі раён
9. Бортнікі 2 - Віцебская вобласць, Бешэнковіцкі раён
10. Малыя Бортнікі - Магілёўская вобласьць, Бабруйскі раён.
11. Малыя Бортнікі - Магілёўская вобласьць, Бабруйскі раён.

Collapse )

Шацілкаўшчына

Восень багатая на лісьце, дый ня толькі...

Вось на прыканцы кастрычніка былі знойдзены і агледжаны старыя бортныя калоды, што месьцяцца недалёка ад былых Шацілак (сёньня Сьветлагорск).
Месца надзвычай цікавае - бо ўяўляе сабой пры рэчныя лугі й палі (суток ракі Бярэзіны і малой рэчкі Выдрыцы).

Нажаль калоды ўсе "без мёду", бо засталіся яшчэ пасьля Другой СВ (калі верыць мясцовай адміністрацыі з санаторыя: раней калі леса, дзе былі знойдзены калоды былі вёскія, якія спалі нацысты ці паліцаі (?)).

Агулам было знойдзена на дрэвах і на зямлі - 8 калодаў добрай якасьці (у асноўным з дубу). Памеры: 1,5 мэтра ў вышыню й у 1-1,5 ахопы; вага - ад 80 кг. Мацаваліся каванымі цьвікамі да дубоў.

Collapse )

Лельчыцкі край

 Ізноў у адкрытых крыніцах з'яўляюцца сьведчаньні пра сучасны стан бортніцтва (ды толькі ягонага тыпу - калоднага бортніцтва).

Вось і вытрымка з газэты "Звязда" ад 17 красавіка 2010 года №74 (26682)

У колішнія часы ў вёсцы Сіманічы кожны гаспадар быў бортнікам. І нікога гэта не здзіўляла. Асабліва на Убарцкім Палессі. Гэта цяпер на пчаліную калоду пазіраеш, як на нешта незвычайнае, не зусім уяўляючы, як магчыма аднаму падняць важкі і аб'ёмісты кавалак дрэва больш чым на 10-метровую вышыню і надзейна прымацаваць. А ўбачыць адразу дзесяць альбо пятнаццаць борцяў?! Здаецца, прасцей сярод белага дня спаткаць іншапланецяніна. Вяскоўцы нярэдка прыводзяць гасцей на ўсходнюю частку Сіманіч, каб паказаць пчаліную гаспадарку Мікалая Хваціка — сапраўдную "разынку" не тое што вёскі — паляшуцкага краю.

- Усіх калод у мяне каля трыццаці штук, і яшчэ сем звычайных рамачных вулляў, — кажа 81-гадовы патомны бортнік. — Здабычай дзікага мёду займаліся мае і дзед, і бацька. Адной з калод, якая перайшла ад дзеда, каля 200 гадоў, іншым жа па трыццаць—пяцьдзясят.


Дадатак да калоднага пчалярства на Пінскім Палесьсі

Цікава паглядзець на "жывыя" калоды з пчоламі, што месьцяцца ў спадчыннага бортніка-пчаляра Майсея Мацьвеевіча (вёска Кудрычы)

Траба націснуць тут, каб пабачыць

Бортніцтва ў Wikipedia

Дазволіў сябе зрабіць артыкул у Wikipedia па Бортніцтву й бортнаму промыслу.

Бортніцтва

Бортны промысел

Пакуль артыкулы "вычышчаюцца" й праз нейкі час будуць больш дасканалымі й інфарматыўнымі.